25 красавiка 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не дамо сумаваць міліцыянтам»

8
«Не дамо сумаваць міліцыянтам»

Як супрацьстаяць крадзяжу сцягоў з балконаў.

Можа, варта масава вывешваць на балконы белыя сцягі, чакаць з’ёмшчыкаў, здымаць іх на камеру, а потым спакойна падаваць заяву ў міліцыю на крадзеж асабістай маёмасці. Хай міліцыянты сваёй прамой працай займаюцца, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«Усе мы ўжо бачылі, як здымаўся «Гэта не сцяг», - піша жыхар раёна станцыі метро «Пушкінская», - становіцца ясна, што будуць здымаць нават простыя белыя сцягі і без надпісаў.

Можа, варта масава вывешваць на гаўбцы белыя сцягі, чакаць з’ёмшчыкаў, здымаць іх на камеру, асабліва твары і нумары машын, а потым спакойна падаваць заяву ў міліцыю на крадзеж асабістай маёмасці з падачай доказаў, хто гэта зрабіў.

Хай міліцыянты сваёй прамой працай займаюцца. Прынамсі загрузім іх дадатковай працай. А потым рэгулярна рабіць запыт у МУС аб прасоўванні справы ў расследаванні.

Не дамо ім сумаваць».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках