25 красавiка 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі пакінулі яшчэ два супрацоўнікі

4
МЗС Беларусі пакінулі яшчэ два супрацоўнікі

Працы пазбавяцца дыпламаты, якія на сёння працуюць у Латвіі, Польшчы, Бэльгіі.

Сайт nn.by даведаўся прозвішчы двух чалавек, якія пакінулі МЗС. Гаворка пра работнікаў цэнтральнага апарату ведамства - Паўле Караткевіча і Андрэя Трусава.

Караткевіч быў другім сакратаром дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці. У гутарцы з карэспандэнтам Караткевіч пацвердзіў, што з 18 верасня не з'яўляецца супрацоўнікам МЗС, але падрабязнасці звальнення надумаў не агучваць.

Таксама працы пазбавіўся Андрэй Трусаў - другі сакратар Галоўнай управы Азіі і Афрыкі. Трусаў быў адзіным супрацоўнікам МЗС, які валодаў інданезійскай мовай.

І Караткевіч, і Трусаў - выпускнікі расейскага МДІМД, дзе навучаліся па квоце ад беларускага МЗС. Яшчэ раней быў звольнены Андрэй Місюра, трэці сакратар амбасады Беларусі ў Індыі.

Са звестак cайта, працы пазбавяцца дыпламаты, якія на сёння працуюць у Латвіі, Польшчы, Бэльгіі. Многіх выклікаюць да 28 верасня ў распараджэнне МЗС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках