19 красавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі з сумленнем адколваюцца ад вертыкалі і сілавых структураў»

9
«Людзі з сумленнем адколваюцца ад вертыкалі і сілавых структураў»

Супраціў рэжыму нарастае.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі напісаў у сваім тэлеграм-канале пра тое, чаму трымаць сітуацыю ў краіне пад кантролем Лукашэнкі будзе ўсё цяжэй:

– Лукашэнка чарговы раз патаптаўся на прыватызацыі і загадаў звярнуць увагу на «выхаваўчы працэс» у ВНУ, – каментуе карціну дня Аляксандр Класкоўскі. – Сентэнцыі на гэты конт прагучалі пры разглядзе кадравых пытанняў. І навеяныя яны, трэба думаць, цяперашнім найвастрэйшым унутрыпалітычных крызісам...

Казённая эканоміка – чорт з ёй, што неэфектыўная – важная для яго ў плане палітычнага выжывання.

Можна меркаваць, што цяпер улады не толькі закансервуюць дзяржсектар, але і яшчэ мацней заціснуць ужо сфармаваны бізнэс (не чапаючы, вядома, сваіх людзей). Мы ўжо бачым, як помсцяць кампаніям, кіраўнікі якіх хоць неяк выказалі салідарнасць з прыхільнікамі пераменаў, дапамагалі рэпрэсаваным.

Увогуле стаўленне да буржуазіі ў беларускага кіраўніка падобнае да ленінскага. У інтэрв'ю расейскім журналістам 8 верасня ён заявіў: «У нас з'явіліся буржуйчыкі, багатыя людзі, у нас з'явіліся айцішнікі, якіх я стварыў вось гэтымі рукамі, ім падаўшы ўмовы такія, якія нідзе не могуць даць лепшыя. Гэтыя катэгорыі з'явіліся, нядрэнна жывуць. І што ім захацелася? А ім захацелася ўлады».

Сапраўды, за час кіравання Лукашэнкі нават у жорсткіх умовах ягонай мадэлі і структура эканомікі, і сацыяльная структура грамадства прыкметна змяніліся. І Лукашэнка ў прынцыпе мае рацыю: чым больш людзей, якія ствараюць свой дабрабыт, не спадзеючыся на казённую пайку, тым мацнейшая ў грамадстве патрэба ў пераменах. Прадпрымальнікам, сярэдняму класу, творчай інтэлігенцыі і іншым прасунутым катэгорыям насельніцтва для нармальнай працы, самарэалізацыі, адчування паўнаты жыцця патрэбныя правы і свабоды.

Зрэшты, не толькі ім. У гэтыя бурныя месяцы на пратэсты выходзяць і працоўныя, і пенсіянеры. Прычым не за капейку, а менавіта з палітычнымі патрабаваннямі. Відаць, што анахранічны жорсткі рэжым дастаў ужо не толькі «буржуйчыкаў». Больш за тое, людзі з сумленнем адколваюцца і ад вертыкалі, сілавых структураў, не жадаючы атаясамліваць сябе з рэпрэсіўнай сістэмай.

Кансервацыя эканамічнай мадэлі, рэпрэсіі, чысткі, выцісканне няўгодных з краіны закліканыя выратаваць уладу Лукашэнкі. Так, так, верагодна, можна на нейкі час збіць пратэставую хвалю. Але гэтыя метады ніяк не здымаюць прычынаў канфлікту паміж рэжымам і значнай часткай грамадства. Наадварот – абвастраюць антаганізм.

Грамадства прачнулася, паказала высокую ступень грамадзянскай і палітычнай сталасці. Беларусы цяпер зусім іншыя. Супраціў чалавечага матэрыялу нарастае. І трымаць краіну пад кантролем будзе ўсё цяжэй.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках