19 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты БДУ сталі ў ланцугі салідарнасці ў цэнтры Менска

1
Студэнты БДУ сталі ў ланцугі салідарнасці ў цэнтры Менска

Студэнты патрабуюць вызваліць лідара свайго страйкаму.

У цэнтры Менска, каля будынку БДУ на вуліцы Ленінградскай, студэнты юрфака сталі ў ланцуг салідарнасці з іх выкладчыцай Святланай Волчак, паведамляе Charter97.org са спасылкай на незалежныя тэлеграм-каналы.

Выкладчыца, якая брала ўдзел у стварэнні страйкаму БДУ, і яе муж Міхаіл адбываюць 15-дзённыя арышты ў ізалятары ў Іванаве Берасцейскай вобласці.

Яшчэ адна акцыя салідарнасці са Святланай Волчак прайшла ва ўнутраным дворыку БДУ.

«Святлана - першапачатковая стваральніца страйкаму БДУ. У канцы жніўня яе затрымалі і арыштавалі на 15 дзён разам з мужам Міхаілам. Пасля вызвалення Святлане пачалі адкрытым тэкстам заяўляць, што яна павінна сысці з БДУ», - сказалі ўдзельнікі акцыі.

Студэнты журфака БДУ таксама выйшлі ў падтрымку Святланы Волчак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках