19 сакавiка 2024, aўторак, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакалісту гурта Gods Tower прысудзілі восем дзён арышту

6
Вакалісту гурта Gods Tower прысудзілі восем дзён арышту
УЛАДЗІСЛАЎ НАВАЖЫЛАЎ (COURTESY PHOTO)

Раней ён выступіў у адным з менскіх двароў.

Уладзіславу Наважылаву, вакалісту гурта Gods Tower прысудзілі 8 дзён арышту, паведаміў Алесь Таболіч, вакаліст гурта Znich, падае «Радыё Свабода».

Уладзіслава Наважылава (вядомага як Lesley Knife) затрымалі 19 верасня пасля канцэрт на Ангарскай разам з Аляксандрам Памідоравым.

Учора Памідораву прысудзілі тыя ж 8 дзён арышту за «несанкцыянаваную акцыю» (арт.23.35 КоАП РБ).

Яны выступілі ў рамках папулярных дваровых канцэртаў. У нейкі момант прыехалі аўтобусы без апазнавальных знакаў, са слоў відавочцаў, высадзіўся дэсант з паўсотні чалавек у цывільным і невядомых у форме без апазнавальных знакаў. Музыкаў затрымалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках