19 сакавiка 2024, aўторак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як украінскія дэпутаты галасавалі за непрызнанне выбараў у Беларусі

16
Як украінскія дэпутаты галасавалі за непрызнанне выбараў у Беларусі
ФОТА: УНП

Заяву падтрымалі 228 народных дэпутатаў.

У заяве гаворыцца, што парламент не ўважае выбары ў Беларусі ні за свабодныя, ні за сумленныя. Яны прайшлі з істотнымі парушэннямі і не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўлення грамадзян.

Заяву падтрымалі 228 народных дэпутатаў, 28 выступілі «супраць», 21 - устрымаўся, 68 - не галасавалі.

«Слова і справа» паглядзела, як дэпутаты аддавалі галасы за пастанову.

Заяву Вярхоўнай рады аб выбарах у Беларусі падтрымалі 228 нардэпы. Ніводнага голасу не дала АПЗЖ.

Фракцыя «Слуга народа» дала 151 голас «за», 4 дэпутаты выступілі «супраць», 17 - устрымаліся, 33 - не галасавалі і 42 - адсутнічалі. «Еўрапейская салідарнасць» практычна ўсім складам прагаласавала «за», адзін дэпутат не галасаваў і адзін - адсутнічаў.

«Бацькаўшчына» дала 15 галасоў «за», 2 - не галасавалі і 7 - адсутнічалі. Большасць дэпутатаў ад «Голаса» таксама падтрымалі пастанову. У групе «За майбутнє» толькі 6 дэпутатаў галасавалі «за», 9 - не галасавалі і 9 - адсутнічалі.

У групе «Довіра» заяву аб Беларусі падтрымалі 7 нардэпаў, 2 - устрымаліся, 7 - не галасавалі і 4 - адсутнічалі. Пазафракцыйныя дэпутаты далі яшчэ 7 галасоў «за», 2 былі «супраць», 2 - устрымаліся, 6 - адсутнічалі і адзін не галасаваў.

Ніводнага голасу за заяву не аддала толькі «Апазіцыйная платформа - За жыццё»: палова фракцыі галасавала «супраць», 14 дэпутатаў не галасавалі і 8 - адсутнічалі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках