23 красавiка 2024, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акторы Гарадзенскага драмтэатра адмовіліся слухаць лукашэнкаўскую прапаганду Караніка

32
Акторы Гарадзенскага драмтэатра адмовіліся слухаць лукашэнкаўскую прапаганду Караніка
ФОТА: TUT.BY

Людзі, якія сабраліся ля тэатра скандавалі: «Не чапайце нашых актораў!»

У Горадні адбылася сустрэча калектыву абласнога драмтэатра з губернатарам вобласці Уладзімірам Каранікам. На сустрэчу таксама прысутнічала начальніца ўпраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч. Журналістаў унутр будынка не пусцілі, паведамляе тэлеграм-канал tut.by.

ФОТА: КАЦЯРЫНА ГАРДЗЕЕВА, TUT.BY

Нагадаем, акторы драматычнага тэатра перапынілі свой выступ у мінулую нядзелю, калі стала вядома пра затрыманне на мірнай акцыі пратэсту двух іх калегаў - Сяргея Курыленкі і Валянціны Харытонавай.

Пазней стала вядома, што акторка Лізавета Мілінцэвіч была звольненая з Гарадзенскага драматычнага тэатра «на пагадненне бакоў». У нядзелю, 20 верасня, яна ўдзельнічала ў спектаклі, які быў спынены.

ФОТА: КАЦЯРЫНА ГАРДЗЕЕВА, TUT.BY

Калі з будынка абласнога драмтэатра выйшаў Каранік, людзі, якія сабраліся ля тэатра, скандавалі: «Не чапайце нашых актораў!».

Акторы заявілі, што «дыялогу не атрымалася з кіраўніком аблвыканкама», размова была агульнай.

ФОТА: КАЦЯРЫНА ГАРДЗЕЕВА, TUT.BY

- Нам казалі, што мы не маем права спыняць спектакль. Уладзімір Каранік прыводзіў прыклад, што калі б хірург кінуў скальпель або кіроўца аўтобуса высадзіў нас у полі. Але мы ж казалі пра іншае - пра гвалт і саму абстаноўку ў краіне, - расказваюць акторы. Яны распавядаюць, што губернатар згадваў пра распрацоўку новай Канстытуцыі і што на гэта спатрэбіцца два гады.

Людзі дзякавалі артыстам і казалі, што перажывалі за іх і вынік сустрэчы.

ФОТА: КАЦЯРЫНА ГАРДЗЕЕВА, TUT.BY
Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках