25 красавiка 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы: ААН павінна заклікаць беларускі ўрад перадаць уладу

2
Прэзідэнт Літвы: ААН павінна заклікаць беларускі ўрад перадаць уладу
ГІТАНАС НАЎСЕДА
ФОТА: DELFI

Прыйшоў час абараняць каштоўнасці міжнароднай супольнасці.

Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы ў аўторак на агульнапалітычных дэбатах 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Агульнапалітычныя дэбаты ў ГА праходзяць ад 22 да 29 верасня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Фундаментальныя асновы дэмакратычнага грамадства і свабоды слова, а таксама права на самавызначэнне зазнаюць нападкі ў Беларусі - сказаў палітык. - Прыйшоў час абараняць каштоўнасці міжнароднай супольнасці.

Са слоў Наўседы, «ААН павінна ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі, заклікаць яе ўлады ўстрымлівацца ад выкарыстання сілы, забяспечыць захаванне правоў чалавека і пачаць перадачу ўлады».

Тэма Беларусі прысутнічала і ў выступах на асамблеі іншых кіраўнікоў дзяржаў. Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што «ў выпадку з Беларуссю ёсць рызыка ўзнікнення разлому на еўрапейскім кантыненце».

Макрон таксама падкрэсліў, што ўважае за патрэбнае развязаць беларускі крызіс пры пасрэдніцтве АБСЭ. Паводле ягоных слоў, ён разам з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель выказваў гэты пункт гледжання падчас кантактаў з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс у сваім выступе адзначыў, што «з глыбокай заклапочанасцю» сочыць за сітуацыяй у Беларусі, і заклікаў да новых, дэмакратычных і транспарэнтных выбараў у краіне і спынення рэпрэсій у дачыненні да дэманстрантаў.

«Мы таксама заклікаем Расею ўстрымацца ад далейшага ўмяшання ў Беларусі, - дадаў ён, удакладніўшы, што «Латвія заўсёды гатовая падзяліцца сваім багатым досведам аднаўлення дэмакратыі і свабоды».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках