20 красавiка 2024, Субота, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон запатрабаваў неадкладна вызваліць паліткансультанта Віталя Шклярова

14
Вашынгтон запатрабаваў неадкладна вызваліць паліткансультанта Віталя Шклярова
Віталь Шкляроў
ФОТА: Яраслаў Радзівонаў/Апостраф

З заявай выступі дарадца ў нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША.

Дарадца ў нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Робэрт О'Браэн заявіў, што амерыканскія ўлады заклікаюць афіцыйны Менск вызваліць паліттэхнолага Віталя Шклярова, паведамляюць naviny.by.

Вашынгтон заклікае да «неадкладнага вызвалення Віталя Шклярава, амерыканскага грамадзяніна і мужа амерыканскага дыпламата, несправядліва затрыманага ў Беларусі амаль на два месяцы».

О'Браэн падкрэсліў, што паліттэхнолаг «павінен быць вернуты сваёй сям'і».

Палітычны кансультант Віталь Шкляроў - ураджэнец Гомеля, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 МУС на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках