20 красавiка 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» адбываецца ператрус

3
У кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» адбываецца ператрус
ЯГОР МАРЦІНОВІЧ

Ператрус праходзіць праз інтэрв'ю з «дыджэем перамен».

У галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча праходзіць ператрус, паведаміла ягоная жонка, журналістка tut.by Адар'я Гуштын.

Сувязь з Ягорам Марціновічам знікла, калі ён пайшоў з раніцы выгульваць сабаку. На тэлефон родных прыйшоў сігнал SOS.

Пасля Адар'я Гуштын паведаміла tut.by, што ў іх у кватэры ператрус. Паводле ейных звестак, тое, што адбываецца, звязана з артыкулам «Нашай Нiвы», дзе гаварылася, што ў камеру да «дыджэю перамен» на Акрэсціна прыходзіў намесніка міністра МУС Аляксандр Барсукоў і асабіста яго збіваў.

Ператрус праводзіць управа ўласнай бяспекі (УСБ) МУС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках