18 красавiка 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страхоўшчыкі адмовіліся працаваць з суднамі для «Паўночнага струменю-2»

3
Страхоўшчыкі адмовіліся працаваць з суднамі для «Паўночнага струменю-2»

Яны баяцца санкцый ЗША.

Міжнародная група клубаў узаемнага страхавання суднаўладальнікаў адмовілася страхаваць судны, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве праекта газаправода "Паўночны струмень-2", паведамляе "Радыё Свабода".

"Чальцы [кожнага з клубаў] павінны памятаць, што не павінна быць ніякай страхавой кампенсацыі для суднаў, уцягнутых у незаконную дзейнасць і/або дзейнасць, якая ставіць клуб пад пагрозу парушэння санкцый", гаворыцца ў апублікаваным СМІ распараджэнні групы.

Аўтары дакумента звязваюць сваю пазіцыю з "прамой пагрозай санкцый для страхоўшчыкаў", якую нясуць законы ЗША "Аб супрацьдзеянні апанентам Амерыкі праз санкцыі" і "Аб абароне энэргетычнай бяспекі Еўропы".

Каб пазбегнуць санкцый страхоўшчыкаў заклікалі "ацэньваць і мінімізаваць рызыкі ўкладання кантрактаў аб "Паўночным струмені-2".

У чэрвені 2020 года сэнатары ЗША ўнеслі ў Кангрэс новы законапраект, які прапануе ўвесці санкцыі супраць кампаній, якія прадстаўляюць паслугі страхавання або перастрахавання суднам, якія працуюць на "Паўночным струмені-2".

Злучаныя Штаты выступаюць супраць праекту трубаправода з Расеі ў Нямеччыну - заяўляючы, што ён пагражае энэргетычнай бяспецы Еўропы, робячы яе залежнай ад Расеі.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild заявіў, што ЗША працуюць над стварэннем кааліцыі супраць газаправода "Паўночны струмень-2". Пампэа выказаў надзею на тое, што ўрад Нямеччыны далучыцца да ацэнак Вашынгтона, у тым ліку праз атручванне расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Пасля таго, што адбылося з Навальным, дыскусіі аб магчымым увядзенні санкцый у дачыненні да "Паўночнага струменю-2" аднавіліся і ў ФРГ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках