18 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-паліттэхнолаг Пуціна: Тайная «інаўгурацыя» – дэманстрацыя няўпэўненасці ўлады ў сабе

9
Экс-паліттэхнолаг Пуціна: Тайная «інаўгурацыя» – дэманстрацыя няўпэўненасці ўлады ў сабе
ГЛЕБ ПАЎЛОЎСКІ

Беларусы не ўспрымаюць Лукашэнку як кіраўніка.

Экс-паліттэхнолаг Пуціна Глеб Паўлоўскі мяркуе, што сёння Лукашэнка прадэманстраваў беларускаму грамадству няўпэўненасць у сабе.

«Гэтай сваёй дзіўнай інаўгурацыяй, фармат якой стаў нечаканым нават для ягоных прыхільнікаў, Лукашэнка паказаў, што ў краіне існуюць два цэнтры ўплыву – улада і пратэстоўцы, і што значная частка насельніцтва беларускай сталіцы не ўспрымае яго як прэзідэнта.

Напэўна, цяжка ўявіць сабе больш наглядную дэманстрацыю няўпэўненасці ўлады ў самой сабе, чым таемная інаўгурацыя. Гэта супярэчыць самому характару падобнага кшталту цырымоніі», – сказаў Глеб Паўлоўскі «Інтэрфаксу».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках