19 красавiка 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урадавыя сілы Лібіі паведамілі пра катастрофу гелікаптэра з наймітамі ПВК «Вагнер»

Урадавыя сілы Лібіі паведамілі пра катастрофу гелікаптэра з наймітамі ПВК «Вагнер»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пры гэтым ўзарваліся боепрыпасы, якія знаходзіліся на борце.

Раніцай 23 верасня ў раёне Сукна ў Лібіі разбіўся шрубалёт, у якім знаходзіліся найміты прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнер».

Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар камандавання супольнымі аперацыямі ўрадавых сіл у Сірце і Джуфры Абдулхадзі Дырах, інфармуе турэцкае дзяржаўнае агенцтва «Анадолу».

Ён распавёў, што ў гелікаптэры ў момант сутыкнення з зямлёй здэтанавалі боепрыпасы.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад вайсковай базы.

Дэталяў авіякатастрофы прадстаўнік камандавання ўрадавых сіл не прывёў.

Пасля зрынання ў 2011 годзе рэжыму лібійскага дыктатара Муамара Кадафі ў краіне быў створаны новы ўрад, аднак у 2014 годзе ён раскалоўся і ў Лібіі пачаліся баявыя дзеянні паміж дзвюма адміністрацыямі. Адна з іх - міжнародна прызнаны ўрад нацыянальнага адзінства, які кантралюе Трыпалі, другі - «тобрукскі ўрад», узброенымі сіламі якога камандуе Халіфа Хафтар.

Аб адпраўцы расейскіх наймітаў у Лібію ў лістападзе 2019 года пісала амерыканская газета The New York Times. Паводле звестак выдання, Расея за шэсць тыдняў адправіла ў Лібію 200 наймітаў, сярод якіх ёсць снайперы. Яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку Хафтара. Акрамя таго, ПВК «Вагнер», паводле звестак СМІ, займалася вярбоўкай навабранцаў для сіл генерала на тэрыторыі Сірыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках