25 красавiка 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні дзень пацучынага караля

15
Апошні дзень пацучынага караля

Сёння - пачатак новага этапу.

Акрамя бязмежнай баязлівасці, мы сёння ізноў убачылі бессэнсоўную жорсткасць. Вадамёты з фарбай, страляніна, правакацыі, бандыты ў масках, разбітыя галовы жанчын, збіццё ў аўтазаках, піша тэлеграм-канал nexta_live.

Але народ паказаў, што гатовы змагацца столькі, колькі спатрэбіцца. Хунта можа правесці хоць 1 000 закрытых інаўгурацый, гэта нічога не зменіць.

УСЯ КРАІНА - СТРАЙК:

Чацвер і пятніца - нацыянальны страйк! Рабочым калектывам усіх дзяржаўных прадпрыемстваў зноў пара паказаць сябе. Вас, як звычайна, будуць запалохваць, але жыць у поўным бяспраўі яшчэ страшней.

Пры гэтай уладзе ў вас і вашых дзяцей усё адно няма будучыні, кожны тыдзень незаконнай улады будзе дабіваць эканоміку.

РАЁНЫ І КІРОЎЦЫ - ПРАТЭСТ АДПАВЕДНА ВАШЫМ ПЛАНАМ!

Блакаванне дарог і трас кіроўцамі і пешаходамі, дэцэнтралізаваныя выхады на раёнах - тая сіла, з якой лашкампетушкам спраўляцца складаней за ўсё. Дамаўляйцеся ў вашых лакальных чатах аб праграме дзеянняў канкрэтна на месцы жыхарства, выконвайце меры бяспекі.

ЭКАНАМІЧНЫ ФРОНТ:

Не плаціце падаткі, не плаціце камуналку, выдавайце заробкі ў канвертах, забірайце свае ўклады з банкаў. Не купляйце прадукцыю дзяржаўных прадпрыемстваў, устрымайцеся ад спажывання алкаголю і тытуню з беларускімі акцызамі.

Зрабіце так, каб як мага менш вашых грошай паступала ў кішэні акупантаў.

Рыхтуемся да нядзелі!

Зараджай усіх сваіх сяброў і знаёмых выходзіць на марш у найбліжэйшую нядзелю. Мы ясна пакажам ўсёй Беларусі і свету, што пацучыная хунта не мае ніякага дачынення да нашага народу.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Нагадаем, што ўчора ў Беларусі прайшлі масавыя пратэсты супраць незаконнай "інаўгурацыі" самазванца Лукашэнкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках