28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі скасаваў свой візіт у Беларусь

15
Уладзімір Зяленскі скасаваў свой візіт у Беларусь
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Украіна афіцыйна не прызнала Лукашэнку легітымным.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які павінен быў адбыцца ў кастрычніку гэтага года ў Гародні, з ініцыятывы ўкраінскага боку перанеслі на наступны год, паведамляе «Радыё Свабода».

«Літаральна на днях украінскі бок звярнуўся да нас з ініцыятывай перамясціць форум на 2021 год. Фактычна перакрэсленая супольная падрыхтоўчая праца», – сказаў амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал у інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Украіна Бізнэс Рэвю».

«Кіраўніцтва Украіны паставіла стасункі на паўзу», – сказаў Ігар Сокал.

Нагадаем, што ўчора Украіна афіцыйна не прызнала Лукашэнку легітымным кіраўніком.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках