19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі недастаткова

13
Кіраўнік МЗС Літвы: Санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі недастаткова
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Вінаватыя ў крымінальных злачынствах павінны адказаць.

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі – гэта недастатковы захад і расказаў, як Літва будзе ціснуць на Лукашэнку і дапамагаць беларусам, паведамляе Delfi.

«Санкцыяў недастаткова. Тыя, хто здзяйсняў злачынствы, павінны пераследвацца паводле закону, павінны несці адказнасць, бо гэта крымінальныя злачынствы. Таксама мы павінны дапамагчы людзям, якія пацярпелі. Учора зноў быў ужыты гвалт пасля так званай інаўгурацыі, ужыты слезацечны газ, людзі былі параненыя, гэта адбываецца больш за месяц. Мы павінны дапамагчы ахвярам рэпрэсій...

Недастаткова толькі асуджаць і абурацца, трэба зрабіць нешта большае», – сказаў Лінкявічус.

Таксама кіраўнік літоўскага МЗС адзначыў, што яны не прымуць новага беларускага амбасадара, калі яго прызначаць.

«Нават не сумняваюся, што не будзе прыняты. Калі яго дашле несапраўдны прэзідэнт, ён не будзе валодаць законнымі паўнамоцтвамі. Але амбасадар прызначаны, у гэтым выпадку не Літве трэба задаваць гэтае пытанне», – сказаў Лінкявічус.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках