29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хай за станкі становіцца АМАП»

16
«Хай за станкі становіцца АМАП»
Фотa: «Радыё Свабода»

Як страйкоўныя працаўнікі беларускіх заводаў сталі галоўнымі людзьмі ў краіне.

Беларускія завадчане не змірыліся з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і не заплюшчылі вочы на гвалт сілавікоў. Першы раз у гісторыі сучаснай Беларусі людзі, якіх Лукашэнка гадамі меркаваў касцяком свайго электарату, гучна і масава крычалі яму «Сыходзь!» і абяцалі страйкаваць, пакуль ён не пакіне свой пост. І гэта нягледзячы на пагрозу закрыцця ўсіх збунтаваных прадпрыемстваў.

Фатографка Ірына Арахоўская месяц здымала тых, хто стаміўся баяцца і далучыўся да страйку, паведамляе «Белсат».

«Я выйшла супраць гвалту, які здзяйсняўся на нашых вуліцах. У мяне пацярпелі родныя і знаёмыя людзі. Напрыклад, два мае траюрадныя браты былі ў ізалятарах Жодзіна і на Акрэсціна. Хоць яны нават не ўдзельнічалі [у пратэстах]! Таму я выходжу з салідарнасці», – кажа Ульяна, 31 год. З іх 12 гадоў працуе машыністкай крана на Менскім трактарным заводзе. 6 верасня сілавікі брутальна затрымлівалі працоўных на вуліцы Чабатарова, замінаючы сабрацца і калонай прайсці маршам салідарнасці. Затрымлівалі ўсіх і ў аўтазаку везлі ў РУУС. Увечары ўсіх дзяўчатаў адпусцілі, склаўшы на іх пратаколы. Ульяна была сярод іх.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ

«Страйкую, каб мы не жылі ў краіне, у якой усё пабудавана на хлусні», – кажа Аляксандр, 24 гады, з якіх 3 гады працуе на Менскім трактарным заводзе.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ

«Кіраўніцтва ж адразу пачало запалохваць людзей, хоць яны і самі спалохаліся: пасля таго як людзі выйшлі, кіраўніцтва завода пачало хавацца ў кабінеты. Мяне таксама палохалі: сказалі, што за мной КДБ едзе, але я не думаю, што яны на мяне будуць марнаваць сродкі і час», – кажа Сямён, які адпрацоўвае на Менскім аўтамабільным заводзе размеркаванне. Далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі адразу пасля яе абвяшчэння, а менш чым праз тыдзень застаўся без працы і з абавязкам выплаціць вучэльні Br 2400 [блізу $ 930].

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ

«Нам ясна далі зразумець, што працаваць на заводзе мы больш не будзем. Калі не звольнімся з уласнага жадання, то сыдзем паводле артыкула. Але я не шкадую, ведаў бы чым скончыцца, усё роўна зрабіў бы так [удзельнічаў у страйку]», – кажа Аляксей, які тры гады працаваў на МТЗ, звольніўся, але зноў вярнуўся. Праз тыдзень пасля ўдзелу ў страйку маладога чалавека і двух ягоных сяброў звольнілі з завода.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ

«Што ён [Лукашэнка] можа сказаць нам? Што «ўсё паводле закону, цярпіце мяне»? Тады няхай за станкі становіцца АМАП», – кажа Зміцер, працаўнік Менскага аўтамабільнага завода.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках