У Літве зафіксавалі рэкордны ўсплёск каранавіруса за дзень
- 24.09.2020, 14:43
- 9,383
У суседніх балтыйскіх краінах штодзённыя лічбы значна ніжэйшыя.
Як паведамляе cайт Сharter97.org са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Літвы, за мінулы дзень у гэтай балтыйскай краіне была выяўленая рэкордная колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам - 138, агульная колькасць заражэнняў у краіне - 4070.
Цяпер у Літве каранавірусам інфікаваныя 1709 чалавек, 2253 чалавекі ўжо ачунялі. Ад каранавіруса памерлі 89 чалавек, 19 заражаных памерлі з іншых прычын.
У ізаляцыі знаходзяцца 17 839 чалавек. З 1 чэрвеня ў Літве выяўлена 255 прывазных выпадкаў. За мінулы дзень у лабараторыях праведзеныя 6613 тэстаў, усяго праведзеныя 744 174 тэсты.
У суседніх балтыйскіх краінах штодзённыя лічбы значна ніжэйшыя: у Латвіі за дзень пацвердзілі 22 выпадкі каранавіруса, у Эстоніі - 44.