28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўключыць у санкцыйны спіс супраць беларускіх уладаў яшчэ 80 чалавек

1
Літва ўключыць у санкцыйны спіс супраць беларускіх уладаў яшчэ 80 чалавек
ФОТА: CHARTER97.ORG

Вільня таксама заклікала міжнародную супольнасць да прыняцця санкцый і іх пашырэння.

Літва мае намер дадаткова ўключыць у свой нацыянальны спіс санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, у якім лічацца 30 асоб, яшчэ 80 чалавек. Рэзалюцыю такога зместу аднагалосна прыняў у чацвер Сейм Літвы, паведамляе Delfi.

«Заклікаем урад, кіруючыся законам аб прававым становішчы замежнікаў, уключыць у спіс тых, каму забаронены ўезд у Літву, пералічаных ніжэй асоб», - гаворыцца ў дакуменце, пасля чаго ідзе пералік з 80 беларускіх службовых асобаў, адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і ўжыванне гвалту да пратэстоўцаў.

Літоўскія парламентарыі звярнуліся таксама да ЕЗ, NATO, нацыянальных парламентаў і ўрадаў, міжнародных арганізацый з заклікам да ўвядзення такіх санкцый і іх сталага пашырэння і ўзмацнення.

Літва, Латвія і Эстонія 31 жніўня першымі з чальцоў ЕЗ абвясцілі свой адзіны санкцыйны спіс у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. У спісе таксама знаходзіцца cам беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках