20 красавiка 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сядзібу Радзівілаў выставілі на продаж чатырнаццатым разам

2
Сядзібу Радзівілаў выставілі на продаж чатырнаццатым разам
СЯДЗІБА Ў ПАЛАНЭЧЦЫ. ФОТА: ZVIAZDA.BY

Будынку патрэбна рэстаўрацыя.

Сядзіба Радзвівілаў у Паланэчцы (вёска Баранавіцкага раёна) выстаўленая на аўкцыён чатырнаццатым разам, піша tut.by.

Кошт сядзібы - 25 тысяч беларускіх рублёў (менш за 10 тысяч даляраў). Але зразумела, што гэта толькі першыя выдаткі.

- Спатрэбяцца сур'ёзныя грашовыя фундаванні, каб будынак перастаў быць «аварыйным». Драўляныя бэлькi на столi прагнiлi, неабходна ўмацаваць падмурак, - адзначае Наталля Ібрагімава, старшыня Вольнаўскага сельсавета. - Але ж гэта не руiны - ёсць i сцэны, i нават дах. Праўда, два гады таму ўмовы надвор'я пашкодзiлi будынак: лiвень падмыў падмурак i абрынулася частка сцяны - цяпер гэты праём закрыты металапрофiлем.

Пры гэтым будынку патрэбная рэстаўрацыя, а яе можна праводзіць толькі на ўзгадненне з Міністэрствам культуры.

ПАЛАЦ РАДЗІВІЛАЎ. МАЛЮНАК НАПАЛЕОНА ОРДЫ

Сядзіба ў Паланэчцы з'явілася ў 18 стагоддзі. Тут Мацей Радзівіл пабудаваў больш сціплую версію рэзідэнцыі ў Нясвіжы, але не забыўся ні пра капліцы, ні пра аранжарэі, ні пра пейзажны парк. Прыкладам і натхненнем для праекта стала віла на возеры Кома, размешчаная непадалёк ад італійскага горада Беладжыё.

Канстанцін Радзівіл, які атрымаў у спадчыну гэты палац, наважыў зрабіць яго больш модным: прыбудаваў да яго калоны і гермы - галовы, як лічыцца, грэцкіх філосафаў.

ФОТА: АНДРЭЙ ДУБІНІН, GLOBUS.TUT.BY. АПРЕЛЬ 2015 ГА

Праўда, суровае XX стагоддзе гэтае месца не пашкадавала: цяпер ад ранейшага комплексу застаўся толькі палац, хоць і ён выглядае занядбаным і забытым. У 1943 годзе тут здарыўся пажар. Пасля вайны будынак аднавілі ўжо ў іншай планіроўцы і размясцілі ў ім школу-інтэрнат. Нягледзячы на гэта, галовы філосафаў усё яшчэ на месцы і атмасфера былога шыку - таксама.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках