25 красавiка 2024, Чацвер, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: План дзеянняў на 25 верасня

«Баста!»: План дзеянняў на 25 верасня
Фота: AFP

Прадаўжаем падрыхтоўку да Маршу 97%.

Тэлеграм-канал «Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў уранку, 25 верасня:

- Добрай раніцы, сябры! Сёння прадаўжаем падрыхтоўку да Маршу 97%, які пройдзе ў нядзелю па ўсёй краіне. Увечары - сустракаемся ў дварах і на вуліцах нашых мікрараёнаў і гарадоў.

Партызанскі пратэст усюды

Як паказала практыка, супраць лакальных акцый улада нямоглая. Мы больш мабільныя і больш арганізаваныя, чым яна. Мы добра ведаем свае гарады, мікрараёны, кварталы. Мы ўжо пазнаёміліся са сваімі суседзямі. Мы стварылі групы Супраціву па ўсёй краіне.

Дамаўляемся з суседзямі - выходзім на вуліцу. Дамаўляемся з калегамі па працы - выходзім на вуліцу. Дамаўляемся ў лакальных чатах - выходзім на вуліцу.

Нас павінна быць відаць па ўсіх гарадах кожны дзень. Выкарыстоўваем усе формы пратэстаў - вулічныя маршы, акцыі ў ВНУ, блакады дарог, канцэрты ў людных месцах, вывешванне сцягоў і транспарантаў.

Марш 97% у нядзелю

Прадстаўнікі груп Супраціву з мікрараёнаў Менска, ВНУ, а таксама розных гарадоў Беларусі прапанавалі пачаць генеральны наступ на дыктатуру і ў якасці першага кроку - правесці ў нядзелю 27 верасня ў цэнтры нашых гарадоў а 14.00 Марш 97%, зрабіць гэтую акцыю найбольш масавай у гісторыі Беларусі. Для гэтага ўсім прыхільнікам перамен сканцэнтраваць намаганні на яе падрыхтоўцы, пачаўшы дзейнічаць проста цяпер.

Максімальна распаўсюджваем інфармацыю аб падрыхтоўцы Марша. Інтэрнэт, улёткі, стыкеры, графіці, крэатыўныя заклікі, размовы з суседзямі і калегамі. Запрашаем на Марш усіх усімі даступнымі спосабамі.

Для ключавых кірункаў нашай дзейнасці вельмі важнае асвятленне ў СМІ. Абавязкова паведамляйце нам на @basta_1bot усю інфармацыю аб пратэстах і страйках у вашым горадзе! Дасылайце фота і відэа. Хай уся Беларусь і ўвесь свет даведаюцца аб нашай барацьбе за свабоду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках