29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гатэлі ды рэстарацыі знаходзяцца ў фінансавым накдаўне

13
Беларускія гатэлі ды рэстарацыі знаходзяцца ў фінансавым накдаўне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Галіна стала важным індыкатарам эканамічнага крызісу ў краіне.

Крызіс 2020 года вымыў мільёны рублёў прыбытку з сектара HoReCa і ператварыў іх у чыстыя страты. Ці ёсць выхад з існых цяжкасцяў?

HoReCa - гэта англамоўнае скарачэнне ад спалучэння слоў Hotel, Restaurant, Cafe/Catering. У перакладзе на расейскую мову - гэта бізнэс, звязаны са сферай гасціннасці, пішуць banki24.by.

У Беларусі такія прадпрыемствы ўлічваюцца па тыпу дзейнасці «паслугі ў часовым пражыванні і харчаванні».

Звычайна ў пачатку года сфера HoReCa ў РБ мае некаторыя часовыя страты, але затым сітуацыя выпраўляецца і бізнэс агулам выходзіць на гадавы прыбытак.

Гэты год стаў непрыемным выключэннем з правіла. Фінансавыя пазіцыі беларускіх гатэляў і рэстарацый падарваў каранавірус.

Таксама свой негатыўны ўнёсак зрабіла сакавіцкая дэвальвацыя беларускага рубля.

Улады Беларусі не ўводзілі строгіх абмежаванняў на наведванне кавярняў і рэстарацый, але насельніцтва само па сабе стала пазбягаць месцаў збору людзей. У лік гэтых месцаў безумоўна патрапілі месцы грамадскага харчавання.

Удар на дабіванне ў HoReCa зрабіў эканамічны крызіс. Бо падчас крызісу без усялякага віруса людзі пачынаюць эканоміць на паездках і рэзаць непершачарговыя выдаткі. У лік аптымізаваных выдаткаў у нашай беднай краіне часта трапляе харчаванне па-за домам. Беларусы проста перастаюць наведваць кавярні ды вяртаюцца да харчавання дома.

У сакавіку рэнтабельнасць продажаў у буйных і сярэдніх гатэлях і рэстарацыях апусцілася да мінус 3,9%, затым у красавіку ўпала да мінус 18,5%.

Нават у ліпені, які ўваходзіць у лік найлепшых месяцаў для HoReCa, рэнтабельнасць не выбралася з-пад нуля і склала мінус 0,9%. Агулам за 7 месяцаў сектар спрацаваў на мінус 3,7%.

Для параўнання: у студзені-ліпені 2019 года сярэдняя рэнтабельнасць складала +5,6%. Прадпрыемствы сферы часовага пражывання і харчавання скарысталіся ўказам №159 аб курсавых розніцах і часова «ўтаілі» частку страт.

Але і з улікам размазвання страт да канца 2022 года за 7 месяцаў 2020 года атрымаўся мінус 264,5 млн BYN (супраць +41,9 млн BYN у папярэднім годзе).

Калі ў 2019 годзе стратнымі былі толькі 17,3% улічаных арганізацый HoReCa, то ў 2020-м іх дзель падскочыла да 62,4%. Іх страты выраслі на парадак - у 34 разы да 276,3 млн BYN. Прыбытак прыбытковай меншасці скараціўся амаль у пяць разоў - з 50,1 да 11,9 млн BYN.

Сумарныя запазычанасці гатэляў і рэстарацый на 1 жніўня склалі 1,912 млрд BYN. З пачатку года яны павялічыліся на 16,6%.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках