19 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёва з «Бі-2»: Лукашэнка павінен сысці

12
Лёва з «Бі-2»: Лукашэнка павінен сысці

Вядомы музыка пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі.

Лёва з «Бі-2» выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі і растлумачыў, чаму гурт перанёс менскі канцэрт на год. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю выданню «Труд».

Артыст сказаў, што ўсё, што цяпер адбываецца ў Беларусі, для яго - асабістая трагедыя. «Думаю, Лукашэнка павінен сысці. Я ніколі не быў ягоным прыхільнікам, але тут ужо надзвычайная сітуацыя наогул. Спадзяюся, неўзабаве яна развяжацца. Проста прыйшоў час, таму шляху няма. Выбары былі беспрэцэдэнтна сфальсіфікаваныя. Невыпадкова людзі пачулі і падтрымалі нас, а мы - іх...».

Ён таксама патлумачыў фармулёўку «з меркаванняў бяспекі», якой матывавалі перанос менскага канцэрта гурта на стадыёне «Дынама». Мерапрыемства, нагадаем, спачатку перанеслі праз каранавірус з чэрвеня на верасень, а пасля зноў на чэрвень, але ўжо 2021 года.

«Мы перанеслі канцэрт з меркаванняў бяспекі, але цяпер пагроза зыходзіць ўжо больш не ад каранавіруса, а ад улады: сёння ў Беларусі ўсе масавыя сходы могуць выклікаць яе непрадказальную і неадэкватную рэакцыю. І ад самой публікі паступалі просьбы аб пераносе да найлепшых часоў», - заявіў артыст.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках