20 красавiка 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя заявіла пра нелегітымнасць Лукашэнкі

7
Швэцыя заявіла пра нелегітымнасць Лукашэнкі

Расце спіс краінаў, якія не прызнаюць уладу ўзурпатара.

Швэцыя, як і іншыя краіны Еўразвязу, не прызнае законнасць новага тэрміну Лукашэнкі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміла міністарка замежных справаў гэтай краіны Ан Ліндэ.

Кіраўніца МЗС Швэцыі Ан Ліндэ яшчэ 23 верасня, у дзень "інаўгурацыі" Лукашэнкі, апублікавала ў Twitter пазіцыю наконт правядзення цырымоніі, а таксама датычна непрызнання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Інаўгурацыя Лукашэнкі, праведзеная спешна і без папярэджання, зноў пацвярджае адсутнасць у яго легітымнасці як дэмакратычна абранага лідара. Выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Мы прадаўжам меркаваць яго адказным за гвалт і рэпрэсіі супраць апазіцыі, а таксама мірных дэманстрантаў», – гаворыцца ў заяве міністаркі.

Нагадаем, пасля «інаўгурацыі» Лукашэнкі прадстаўнікі шэрагу краінаў, як Нямеччына, Эстонія, Славакія, Чэхія, Літва, ЗША, Канада, Нарвегія, а таксама ЕЗ заявілі, што не прызнаюць легітымнасць працэдуры і вынікі выбараў 9 жніўня прэзідэнта Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках