29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі апублікавала павялічаны санкцыйны спіс супраць рэжыму Лукашэнкі

13
МЗС Латвіі апублікавала павялічаны санкцыйны спіс супраць рэжыму Лукашэнкі

(абноўлена) У ім больш за 100 прозвішчаў.

МЗС Латвіі апублікаваў павялічаны санкцыйны спіс што да Беларусі, куды ўвайшоў 101 чалавек, піша tut.by.

У санкцыйны спіс увайшлі прадстаўнікі некаторых міністэрстваў, абласных і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, дзяржаўнай тэлевізіі, Генеральнай пракуратуры, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага суда, ЦВК ды іншых устаноў.

У спісе - прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, кіраўнік Менскай вобласці Аляксандр Турчын, камандзір ОМОН ГУУС Менскага гарвыканкама Дзмітрый Балаба ды іншыя.

«Беларускія ўлады не змянілі свайго стаўлення да мірных пратэстаў. Працягваецца дыскрэдытацыя дэманстрацый, непрапарцыйна ўжываецца сіла, узмацняецца блакаванне сайтаў незалежных СМІ, распачатыя крымінальныя справы, канфіскуюцца носьбіты звестак», - сказана ў паведамленні міністэрства.

Нагадаем, 31 жніўня замежнапалітычныя ўстановы Латвіі і Эстоніі, а таксама МУС Літвы заявілі, што Лукашэнку і яшчэ 29 беларускім афіцыйным асобам забаронены ўезд у краіны Балтыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках