29 кастрычнiка 2020, Чацвер, 8:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнік «Беларуснафты» звярнуўся да сваіх калег

22
Працаўнік «Беларуснафты» звярнуўся да сваіх калег

Сяргей Краўчанка заклікаў работнікаў «Беларуснафты» да страйку.

Працаўнік «Беларуснафты» Сяргей Краўчанка з Рэчыцы звярнуўся да сваіх калег.

Відэа ён апублікаваў на сваім YouTube-канале.

Сяргей Краўчанка заклікае іх задумацца, адкрыта выказаць сваё меркаванне і пачаць страйк.

«За сталамі мы ўсе размаўляем, і большасць супраць таго, што зараз адбываецца. Не падманвайце сябе, мы ўсе гэта бачым. Я хачу сысці на страйк. Я вельмі доўга чакаў, калі адбудзецца цуд, што нешта зменіцца да лепшага. Цуду не здарылася.

23 верасня чалавек, якога большасць не хоча бачыць ва ўладзе, прыняў інаўгурацыю. Незаконна. Крыўдна глядзець на тое, што адбылося 9, 10, 11 у Менску, і што зараз адбываецца. Людзей збіваюць, калечаць, забіваюць.

Я не хачу, каб мае дзеці і сваякі жылі ў краіне, дзе можна проста развітацца з жыццём», - сказаў Сяргей Краўчанка.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».