24 красавiка 2024, Серада, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак вызвалілі

11
Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак вызвалілі
ФОТА: ADVOKAT.BY

Яна была затрыманая ў чацвер у цэнтры Менска трыма невядомымі ў масках.

Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак аштрафавалі на 675 рублёў за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» (суддзя - Аляксандр Рудэнка) і вызвалілі, паведамляе «Радыё Свабода».

Яна была затрыманая ў чацвер у цэнтры Менска трыма невядомымі ў масках, ноч правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

ФОТА: SVABODA.ORG

У пятніцу адвакатку судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Яна прысутнічала там віртуальна - праз скайп. Міліцыянты-сведкі былі ў балаклаве, выступалі пад прыдуманымі прозвішчамі. Яны сцвярджалі, што Людміла Казак супраціўлялася пры затрыманні. Яны не прадстаўляліся і не патлумачылі прычыну затрымання, заявіла адвакат. Пры сабе яна мела матэрыялы паводле справы Марыі Калеснікавай, якія ўтрымліваюць адвакацкую таямніцу.

Казак - шматдзетная маці, у яе трое непаўналетніх дзяцей. Яна ўважае, што затрыманне звязана з яе прафесійнай дзейнасцю - абаронай Калеснікавай.

Людміла Казак пасля выхаду на волю паказала журналістам скаргу, напісаную на кавалку тканіны (паперы для скаргі не далі). Яе аўтар - сакамерніца Наталля Хершэ, беларуска з Швейцарыі, якую арыштавалі 19 верасня на 15 дзён за ўдзел у жаночым маршы ў Менску. Яе падазраюць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў з ужываннем гвалту, а гэта крымінальная справа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках