23 красавiка 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Лукашэнка сам выкапаў сабе магілу

58
Андрэй Макарэвіч: Лукашэнка сам выкапаў сабе магілу
Андрей Макаревич

У дыктатара ўжо не атрымаецца «сысці прыгожа».

Даўні сябар вальнадумных людзей Беларусі, расейскі музыка Андрэй Макарэвіч выказаўся пра пратэсты і таямнічую «інаўгурацыю» Лукашэнкі.

– Калі Лукашэнка шчыра мяркуе, што сотні тысячаў ягоных суграмадзянаў, якія кожны дзень выходзяць на вуліцу, – гэта ўсё наркаманы, якіх спансуе Дзярждэп, то яму трэба да лекара, – разважае на «Эху Москвы» Андрэй Макарэвіч. – Калі ён прыкідваецца, то яму трэба на лаву падсудных. Вось трэцяга варыянту тут няма.

У мяне маса сяброў у Беларусі, дзе жывуць цудоўныя людзі. Яны вельмі прыгожа сябе паводзяць, трэба сказаць, у гэтай сітуацыі.

...Я зараз скажу жудасную, цынічную рэч, але, з майго пераканання, ці Лукашэнка сам ці ягоныя ліслівыя прыяцелі, яны самі вырылі сабе магілу...

...Я калі пра гэта пачуў (пра таемную інаўгурацыю, – С.), я зразумеў, што ў мяне няма словаў, каб гэта каментаваць. Гэта за гранню ўсяго, што можа быць проста. Чалавек не разумее, што такое інаўгурацыя ўвогуле, таму што гэта, перш за ўсё, урачыстая публічная падзея.

Я не ведаю, як гэта можна праводзіць пры зачыненых дзвярах – каму яна патрэбная такая? Каму ён што даказвае? Увогуле гэта смешна, але гэта і трагічна. Я малюся за тое, каб усё гэта скончылася добра, без крыві і каб усё ж такі здаровы сэнс перамог, каб ён спрацаваў у кожнага боку, хоць веры ў гэта няшмат. Дзякуй Богу, мы туды не ўвялі ніякіх войскаў.

Ну, грошай добра – далі грошай, хоць хто іх будзе вяртаць? Дзіўна ўсё паўтараецца вось з украінскай гісторыяй. Я тады падумаў: ну, чорт вазьмі, чаму б нашаму прэзідэнту не зрабіць арыгінальны, нечаканы і дальнабачны палітычны ход? Калі ўжо зразумела: ну, які там Януковіч?

...Лукашэнка так ці інакш павінен сысці. Яму цяпер ужо вельмі цяжка знайсці прыгожы выхад з гэтай гісторыі. Ён столькі дроваў наламаў, што пасмешышчам ён усё роўна застанецца. І ўсё ж такі можна прыгожа сысці, не чапляючыся кіпцюрамі за таемную «інаўгурацыю». Але я хацеў бы, каб ён неяк зразумеў гэта ўсё ж.

Калі ў нас тут такі запаведнік для былых прэзідэнтаў (пра тое, каб даць прытулак Лукашэнку ў Расеі, – С.). Я не ведаю, можа быць, традыцыя такая. Мне насамрэч пляваць, я не крыважэрны чалавек у гэтым сэнсе. Дзе ён там будзе жыць, мне не вельмі цікава. Гэта не ў вельмі прыгожым святле нашу краіну выстаўляе чарговы раз.

Але мы ўжо столькі разоў за апошнія гады выглядалі ў брыдкім святле, што на кроплю больш, на кроплю менш...

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках