23 красавiка 2024, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўрэд «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч – на волі

4
Галоўрэд «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч – на волі
Фото: tut.by

Ён застаецца ў статусе падазраванага.

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на волю пасля трох сутак утрымання пад вартай. Сустракаць яго на Акрэсціна сабраліся блізкія і калегі. Усяго блізу 20 чалавек.

Галоўны рэдактар выдання «Наша Ніва» паведаміў tut.by, што застаецца ў статусе падазраванага.

Фото: tut.by

– У мяне сумленне максімальна чыстае, мне няма чаго баяцца, – кажа журналіст, каментуючы прад'яўленыя яму прэтэнзіі.

У панядзелак Ягору Марціновічу трэба будзе з'явіцца ў суд, дзе будуць разглядаць ягоную адміністрацыйную справу за «ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі».

Фото: tut.by

Нагадаем, 23 верасня дома ў Ягора Марціновіча прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго забралі на допыт у цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пасля допыту яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Супраць журналіста распачатая крымінальная справа паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэкса («Паклёп»).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках