29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадар Кэнэт Яловіц: Новы амбасадар ЗША ў Беларусь не паедзе

4
Экс-амбасадар Кэнэт Яловіц: Новы амбасадар ЗША ў Беларусь не паедзе
Кеннет Яловиц

Палітычная сітуацыя можа паўплываць на дыпламатычныя стасункі паміж краінамі.

Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Яловіц (1994–1997) у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» выказаў сваё меркаванне, як цяперашняя сітуацыя ў Беларусі можа паўплываць на чаканы абмен амбасадарамі паміж краінамі.

Дыпламат мяркуе, што новы амбасадар ЗША ў Менск пакуль не паедзе.

«Але закрываць амбасаду мы, хутчэй за ўсё, не станем, таму што нам неабходна прадаўжаць дыялог, – сказаў Кэнэт Яловіц. – Зараз можа пачацца прыблізна тое, што адбывалася, калі я быў амбасадарам у Беларусі і калі ўсе гэтыя цяжкасці ў адносінах з Лукашэнкам толькі пачыналіся. Большасць амерыканскіх праграмаў у Беларусі ажыццяўляліся без удзелу ўрада ці прэзідэнта».

«Інакш кажучы, нам трэба прадаўжаць дыялог з гэтай краінай, але пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе і не хоча весці дыялог з апазіцыяй і не хоча ісці на ніякія саступкі, я думаю, нашы адносіны будуць далей заставацца на нізкім узроўні», – падкрэсліў дыпламат.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках