16 красавiка 2024, aўторак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі выявілі садавіну, здольную абараніць ад каранавірусу

4
Медыкі выявілі садавіну, здольную абараніць ад каранавірусу

Рызыка перадачы інфекцыі памяншаецца ў 10 тысячаў разоў.

Навукоўцы з Жаночага ўніверсітэта Нары (Японія) вызначылі, што таніны, якія ўтрымліваюцца ў хурме, могуць аслабіць перадачу каранавірусу здаровым людзям пры кантакце з носьбітамі інфекцыі, піша cursorinfo.co.il.

У рамках эксперыменту даследнікі ўвялі дубільныя рэчывы, атрыманыя з хурмы, у сліну пацыента з COVID-19. Гэта знізіла кантагіёзнасць вірусу: за 10 хвілінаў рызыка перадачы зменшылася ў 10 000 разоў.

З чым гэта звязана, высветліць пакуль не атрымалася.

Навукоўцы падкрэслілі, што наяўнасць танінаў у хурме або якім-небудзь іншым прадукце не азначае, што яны будуць эфектыўныя пры ўжыванні ў ежу. Для пацверджання вынікаў патрэбныя клінічныя выпрабаванні.

Японскія спецыялісты плануюць пратэставаць дубільныя рэчывы хурмы і вызначыць патрэбную колькасць танінаў для паслаблення каранавірусу. Магчыма, гэта дазволіць стварыць сродак для барацьбы з распаўсюджваннем інфекцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках