29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны армянскі сябар Лукашэнкі

13
Арыштаваны армянскі сябар Лукашэнкі

Яго абвінавачваюць у масавым подкупе выбарнікаў.

Суд у Ерэване прыняў пастанову пра арышт старшыні апазіцыйнай партыі краіны "Расквітнелая Арменія" Гагіка Царукяна. Гэтая пастанова абвешчаная вечарам у пятніцу, 25 верасня, паведамляе dw.com.

Царукян арыштаваны на два месяцы паводле абвінавачвання ў арганізацыі хабару. Суд задаволіў адпаведную просьбу Службы нацыянальнай бяспекі Арменіі. Адвакат палітыка заявіў пра намер абскардзіць гэтую пастанову.

Гагіку Царукяну высунутае абвінавачванне ў масавым подкупе выбарнікаў падчас парламенцкіх выбараў 2017 года. Акрамя таго, ён праходзіць яшчэ паводле дзвюх крымінальных справаў, звязаных з нявыплатай падаткаў і незаконным прысваеннем зямлі. Паводле звестак абвінавачвання, сума сукупнай страты дзяржавы складае некалькі сотняў мільёнаў даляраў.

У чэрвені парламент Арменіі прагаласаваў за пазбаўленне апазіцыянера дэпутацкай недатыкальнасці.

Адзначым, што Гагік Царукян знаходзіцца ў цесных сувязях з Лукашэнкам.

На радзіме атрымаў мянушку, якая ў перакладзе азначае "Тупы Гага". Ягоны маёнтак ацэньваецца на паўмільярда даляраў. З таго, што вядома афіцыйна, у Беларусі Царукяну належыць большая частка акцый супольнага прадпрыемства "Армянскі стандарт", якое займаецца разлівам каньяку.

Летась армянскі рэсурс напісаў пра каштоўны падарунак Царукяна малодшаму сыну Лукашэнкі. Мікалай атрымаў двух белых ільвянятаў. Жывёлы не проста рэдкія, яны – пад пагрозай знікнення.

Яшчэ адзін шчодры дар, зноў жа Мікалаю, – 400-літровая бочка каньяку. На жаданне алігарха, яе павінны адкрыць на вяселлі малодшага Лукашэнкі.

Стасункі, у якіх няма межаў у літаральным сэнсе. Некалькі гадоў таму беларуская амбасада ў Арменіі нечакана змяніла адрас. Са сталіцы перамясцілася ў прадмесце, у Арындж, дзе знаходзіцца сядзіба Царукяна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках