19 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што няржаўную сталь вынайшлі яшчэ ў 11-м стагоддзі

3
Навукоўцы высветлілі, што няржаўную сталь вынайшлі яшчэ ў 11-м стагоддзі

Хромістую сталь навучыліся рабіць яшчэ ў Персіі.

Дадаваць хром у сталь для паляпшэння яе ўласцівасцяў здагадаліся яшчэ персы, а зусім не навукоўцы XIX стагоддзя. Да такой высновы прыйшлі даследнікі з Вялікай Брытаніі, піша lenta.ua.

Праца навукоўцаў з UCL's Institute of Archaeology (Вялікая Брытанія) апублікаваная ў Journal of Archaeological Science. Тое, што дадаванне хрому ў сталь спрыяе супраціўленню кіслотнай карозіі, высветлілі Майкл Фарадэй і П'ер Берцье ў 1820–1821 гадах. Але няржаўную сталь атрымалі толькі ў пачатку мінулага стагоддзя.

Такая сталь атрымліваецца ў выніку дадавання ў яе значнай колькасці хрому, аднак, каб дасягнуць патрэбнай канцэнтрацыі, неабходнае нізкае ўтрыманне вугляроду ў матэрыяле. Тым не менш нават невялікае дадаванне хрому ў сталь паляпшае яе ўласцівасці.

Пра гэта, як высветлілася, ведалі яшчэ ў Персіі ў XI стагоддзі. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, прааналізаваўшы шэраг сярэднявечных персідскіх рукапісаў з археалагічнага помніка Чахак на поўдні сучаснага Ірана.

У шэрагу гістарычных рукапісаў XII–XIX стагоддзяў гэтая невялікая цяпер вёска апісана як цэнтр вытворчасці сталі. У адным з такіх рукапісаў – «аль-Джамахірыі фі Марыфа аль-Джавахір» – утрымліваліся звесткі пра дадаванні ў тыгельную сталь мінералу храмітаў. Акрамя рукапісаў, навукоўцы праверылі радыевугляродным аналізам кавалкі драўнянага вугалю з тыгельнага і кавальскага шлаку, а таксама ўжылі электронную мікраскапію, каб разгледзець драбнюткія элементы матэрыялу.

У выніку атрымалася высветліць, што ў XI–XII стагоддзях у Персіі ўжо ведалі пра тое, што дадаванне хрому ў сталь паляпшае яе ўласцівасці. Навукоўцы мяркуюць, што да такой ідэі мясцовых жыхароў падштурхнула праблема крохкасці тыгельнай сталі, якая вельмі прыгожая дзякуючы сваім узорам, але неаднастайная ў складзе.

Даследнікі ацанілі ўтрыманне хрому ў персідскай сталі – блізу аднаго адсотка. Гэтага мала для вытворчасці сучаснай няржаўнай сталі, але азначае прагрэс для такой старажытнай эпохі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках