19 красавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін беларускі дыпламат пакінуў службу праз палітычныя матывы

3
Яшчэ адзін беларускі дыпламат пакінуў службу праз палітычныя матывы
Фото: tut.by

Андрэй Садоўскі падтрымаў пратэстоўцаў.

Звольнены чарговы беларускі дыпламат, які асудзіў гвалт над удзельнікамі мірных пратэстаў, паведамляе kyky_org.

Гаворка ідзе пра Андрэя Садоўскага. У знешнепалітычным ведамстве ён займаў пасаду дарадцы ў палітычных і консульскіх пытаннях. Дагэтуль працаваў у пасольстве Беларусі ў Ізраілі.

Сястра Садоўскага Марыя Садоўская-Комлач пракаментавала звальненне брата так: «На паперы выглядае як узаемна ўзгодненае рашэнне - бакі проста наважылі спыніць працоўныя стасункі. Ён адпрацаваў там амаль 20 гадоў, <...> пры гэтым ніколі не выступаў супраць сваіх каштоўнасцяў. Мне было цікава, калі яму прапануюць пакінуць сваё месца з «палітычных» прычын. Як бачна, заняло пэўны час».

Сам Садоўскі адрэагаваў на сваё звальненне вершам:

«Наниматель не очень доволен

(Нанесен его чести урон?).

Не вписался в формат и уволен

Был в связи с соглашеньем сторон...»

Нагадаем, што дыпламатычную службу ў знак пратэсту ўжо пакінулі амбасадар Беларусі ў Славакіі, часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч, супрацоўнік упраўлення шматбаковай дыпламатыі Мікалай Кернажыцкі і шэраг іншых прадстаўнікоў дыпкорпуса і супрацоўнікаў МЗС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках