22 кастрычнiка 2020, Чацвер, 13:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сяргей, мы не здаёмся!»

4
«Сяргей, мы не здаёмся!»
Фото: «Наша Ніва»

Наша барацьба за справядлівасць не спыняецца ні на хвіліну!

- Зусім хутка скончацца тэрмін арышту, якія прызначыла народнаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму нелегітымная ўлада, - піша тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

Мы не ведаем, што будзе далей. Але мы ведаем, што барацьба за справядлівасць, на якую натхніў нас Сяргей, не спыняецца ні на хвіліну!

Заўтра на грандыёзным маршы мы просім вас запісаць кароткі зварот да Сяргей Ціханоўскага - 10-15-20 секунд са словамі падтрымкі і веры ў яго сілу аднаго з самых годных грамадзян сваёй краіны!

І мы пастараемся, каб кожны ваш зварот дайшоў да адрасата.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».