5 снежня 2020, Субота, 14:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вера Лапко аб жаданні жыць у Беларусі: Хіба я многа хачу?

6
Вера Лапко аб жаданні жыць у Беларусі: Хіба я многа хачу?

Беларуская тэнісістка - пра сітуацыю ў нашай краіне.

Пра гэта вядомая тэнісістка Вера Лапко напісала ў сваім Instagram, што хоча жыць у Беларусі.

- Ужо не першы раз разважаю аб тым, у якіх месцах мне б хацелася асталявацца і жыць. Паколькі я часта падарожнічаю, я маю магчымасць убачыць шмат розных гарадоў і краін. Нейкія месцы падабаюцца, а дзесьці катэгарычна не хацелася б жыць. Амерыка - увогуле не для мяне... Людзі, менталітэт, ежа (што вельмі важна!), клімат - не маё. Азія - іншы свет, Аўстралія - далёка. Вось Еўропа - іншая справа, там і клімат, і людзі, і ежа, і менталітэт больш-менш мне блізкія. Але ўсё адно нешта не тое...

Беларусь перажывае (ды і перажывала) цяжкія часы. Але яна назаўжды застанецца маім домам, маёй Радзiмай, маім месцам сілы, як кажуць. У ёй усё сваё: і прырода, і людзі, і ўспаміны з дзяцінства, і ўлюбёныя кавярні ў Менску, і прыгожыя старадаўнія вулачкі ў Гародні, і найпрыгажэйшыя паркі па ўсёй краіне. Туды мне заўсёды хочацца вяртацца, нягледзячы ні на што. Тут жывуць мае родныя, мама, брат, сябры, людзі, якіх я ведаю гадамі. Там я ведаю амаль кожную вуліцу, амаль кожны куток.

І жыць я хачу таксама ў сябе на Радзіме - у Беларусі. Не хачу думаць пра тое, дзе мне знайсці месца жыхарства больш бяспечнае, больш камфортнае. Я хачу, каб камфортна і бяспечна мне было ў маім родным доме, у Менску. Я не хачу баяцца за сябе, за маіх родных. Я хачу, каб мая краіна магла гарантаваць мне абарону, калі я ў ёй буду мець патрэбу, а не наадварот. Хіба я многага жадаю?

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».