28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс Джонсан: Давайце вылечым свет

4
Борыс Джонсан: Давайце вылечым свет
ФОТА: HENRY NICHOLLS/REUTERS

Прэм'ер Брытаніі заклікае сусветную супольнасць высветліць паходжанне каранавіруса.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, выступаючы ў суботу на Генеральнай Асамблеі ААН, заклікаў краіны высветліць сапраўднае паходжанне пандэміі каранавіруса, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Пры гэтым Джонсан устрымаўся ад абвінавачванняў у чыйсьці адрас, аднак падкрэсліў, што як чалавек, які перанёс захворванне на каранавірус, мяркуе, што ўсе маюць права ведаць, адкуль ён з'явіўся.

«Давайце вылечым свет у першасным і пераносным сэнсе, і пачнём з высвятлення праўды - амаль мільён чалавек памерлі, прычыненая каласальная эканамічная шкода, а будзе яшчэ горш, таму чалавецтва абавязанае выявіць сумленнасць - гэта маральны імператыў, трэба дамагчыся агульнага разумення таго, як пачалася пандэмія, як яна распаўсюдзілася», - сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках