25 красавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыя двароў

2
Рэвалюцыя двароў
ФОТА: ONLINER.BY

Жыхары менскіх мікрараёнаў ствараюць новую рэальнасць.

Калі б адзін гараджанін захацеў папрысутнічаць на кожнай дваровай тусоўцы, якая праходзіла ў гэтую суботу ў сталіцы, яму наўрад ці хапіла б дня. Канцэрты, дзіцячыя святы, прагляды кіно і проста вечарынкі ў лакальным фармаце – новая рэальнасць для Менска. Журналісты onliner.by зазірнулі ў некалькі месцаў.

Арт-пікнік на Гурскага

Двор на вул. Гурскага сёння ўпрыгожаны стужкамі, шарыкамі, лавачкі пафарбаваныя ў белы і чырвоны колеры. Прыйшло блізу паўсотні чалавек, каб паглядзець на тэатралізаваную пастаноўку паводле Хармса «Дэр маген фін дэль мун», інтэрпрэтаваную ў святле актуальных падзей. Выступ свабоднага тэатра сумяшчаецца з пікніком на свежым паветры. Крыху пазней у праграме – музыка ад мясцовых і выступ барда – як яго называюць, «сябра двара». Кажуць, гэта ўжо трэцяе падобнае свята тут, на Гурскага.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

У «Каскадзе» зноў нейкія фокусы

У ЖК «Каскад» зрабілі ўпор на свята для дзяцей і бацькоў: запрасілі штукара, музычны гурт і «госця-сюрпрыз». Асаблівая падзея – «спеўны сход»: людзі збіраюцца разам і пад кіраваннем мастацкага кіраўніка спяваюць песні «на роднай мове» – пачынаючы ад «Тры чарапахі» і сканчаючы рамансамі Міхаіла Клеафаса Агінскага. Такога кшталту флэшмоб. Жыхары комплексу таксама зладзілі кірмаш: прысмакі сваімі рукамі, арты, сувеніры, майкі з арыгінальнымі прынтамі.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Як высветлілася пазней, «госцем-сюрпрызам» апынуўся Піт Паўлаў з NRM. Кажуць, падпявалі ўсе.

ФОТА: ONLINER.BY

Маламядзведжынскі сквер і кіно

Ля сажалкі, якую мясцовыя называюць Мухля (вадаёмаў з такой назвай мінімум пяць у горадзе), сабраліся аматары сінематографу. Гаворка пра нямое кіно. Блізу сотні чалавек надумалі паглыбіцца ў атмасферу стагадовай даўнасці пад гукі жывога акампанементу.

ФОТА: ONLINER.BY

На сувязь з «Менск-Мірам» выйшаў гурт «Каста»

Сёння вечарам жыхары ЖК «Менск-Мір» пагутарылі з легендай расейскага рэпу – гуртом «Каста», а потым правялі стрым іх канцэрта ў Піцеры на праектары. Такім чынам хлопцы з «Касты» са сцэны ў Санкт-Пецярбургу перадалі прывітанне ў Менск.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках