29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэжым ужо ўпаў – гэта ўсведамляе нават сам Лукашэнка»

51
«Рэжым ужо ўпаў – гэта ўсведамляе нават сам Лукашэнка»
ФОТА: ТАСС

Для ўзурпатара ўсё можа скончыцца хутка.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў меркаванне беларускага лекара-хірурга пра сітуацыю ў нашай краіне.

«Кожны дзень у нас у шпіталі праводзяцца складаныя хірургічныя аперацыі, якія патрабуюць ад усёй аперацыйнай брыгады поўнай канцэнтрацыі, увагі, засяроджанасці, – піша лекар-хірург. – Хірург за час такіх аперацый аддае ўсе маральныя і фізічныя сілы. Тое самае я магу сказаць пра працу ўсяго астатняга медыцынскага персаналу, які непасрэдна не ўдзельнічае ў аперацыях, але рыхтуе пацыентаў да іх і выходжвае пасля (рэаніматолагі, лекары, медыцынскія сёстры, санітаркі).

Кожны дзень я бачу, як усё тое прававое беззаконне, якое пачалося задоўга да выбараў, вырасла да нябачаных маштабаў пасля так званых «выбараў» і абвастрылася пасля так званай «інаўгурацыі», адлюстроўваецца на працы супрацоўнікаў. Абурэнне, злосць, нянавісць і крыўда ад прававога бяссілля (ніводнага абыякавага да падзей я не бачыў) вядуць да нервовага напружання, стрэсу, бессані. Пагаршаецца ўвага, канцэнтрацыя, памяць, здольнасць засяродзіцца.

Падазраю, што ў такім стане цяпер працуе кожны працаздольны жыхар Рэспублікі Беларусь. Пра якую бяспеку працы для сябе і навакольных можа ісці гаворка, не кажучы ўжо пра яе эфектыўнасць.

Людзі выходзяць на вуліцу таму, што ўсіх іншых спосабаў дамагчыся справядлівасці нас пазбавілі. У кожнага жыхара Беларусі цяпер душэўная траўма. Няўжо людзі патрабуюць занадта шмат. Народ Беларусі патрабуе ўсяго толькі выканання ўсімі без выключэння Канстытуцыі РБ. Рэжым ужо ўпаў – гэта ўсведамляе нават сам Лукашэнка. Пытанне толькі ў тым, колькі яшчэ часу будзе доўжыцца гэтае беззаконне і нервовая абстаноўка і калі нарэшце можна будзе вярнуцца да спакойнай працы і жыцця. У сілах кожнага з нас скараціць гэты тэрмін да мінімальнага.

Упэўнены, што як толькі на вуліцу выйдзе мільён чалавек – усё скончыцца хутка».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках