25 красавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталіца Нагорнага Карабаха пацярпела ад артылерыйскага абстрэлу

6
Сталіца Нагорнага Карабаха пацярпела ад артылерыйскага абстрэлу
Фото: Reuters

Арменія і Азербайджан абвінавацілі адно аднаго ў правакацыі.

Раніцай 27 верасня горад Сцепанакерт і іншыя населеныя пункты Нагорнага Карабаха пацярпелі ад абстрэлу з сістэмаў залпавага агню "Град", паведамляе currenttime.tv са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта непрызнанай рэспублікі Ваграма Пагасяна.

Амбудсмэн НКР Артак Бегларан паведаміў пра ахвяраў і параненых сярод цывільнага насельніцтва Карабаха.

Улады Нагорнага Карабаха заявілі, што абстрэл пачаў азербайджанскі бок. Пра гэта ж напісаў у фэйсбуку прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

У сваю чаргу ў Баку абвесцілі пра "контрнаступ па ўсім фронце" з мэтай спынення баявой актыўнасці ўзброеных сілаў Арменіі, абвінаваціўшы Ерэван у абстрэле прыфрантавых пазіцый войскаў. У ходзе аперацыі былі знішчаныя 12 зенітна-ракетных комплексаў "OSA" падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны (СПА).

У Мінабароны Арменіі аб'явілі, што наступ азербайджанскіх сілаў на Нагорны Карабах адбіты, і зрабілі справаздачу пра знішчэнне трох танкаў і двух шрубалётаў узброеных сілаў Азербайджана.

Канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам вакол Нагорнага Карабаха прадаўжаецца з 1980-х гадоў. У пачатку 1990-х Азербайджан страціў кантроль над раёнамі з пераважна армянскім насельніцтвам, у 1994 паміж Баку і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікай быў усталяваны рэжым спынення агню. Пры гэтым канфлікты і інцыдэнты на лініі размежавання, а таксама на мяжы Арменіі і Азербайджана, прадаўжаюцца да гэтага часу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках