25 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нагорным Карабаху абвесцілі ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю

24
У Нагорным Карабаху абвесцілі ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю
Фото: EPA

Мабілізацыі належаць усе мужчыны старэйшыя за 18 гадоў.

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха Араік Аруцюнян абвесціў ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю, паведамляе «Інтэрфакс».

«Зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, я абвясціў ваеннае становішча і мабілізацыю ўсіх мужчынаў, старэйшых за 18 гадоў», – заявіў Аруцюнян.

Канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам абвастрыўся раніцай 27 верасня. Мінабароны Азербайджана абвесціла пра поўнамаштабную контрнаступальную ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху. Паводле інфармацыі ўстановы, былі знішчаныя 12 адзінак зенітна-ракетных комплексаў «Аса» падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны (СПА) Арменіі. Установа таксама пацвердзіла, што баявы шрубалёт ВПС Азербайджана быў збіты ў Тэртэрскім напрамку, усе чальцы экіпажа жывыя.

Прэс-сакратарка Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян паведаміла, што армянскія сілы збілі ў Нагорным Карабаху два шрубалёты і тры беспілотныя лётныя апараты УС Азербайджана. Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што баявыя самалёты ВПС Азербайджана пачалі атаку ў кірунку Карабаха.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках