25 красавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

45 выбітных літоўскіх інтэлектуалаў заклікалі Макрона пачуць беларусаў

45 выбітных літоўскіх інтэлектуалаў заклікалі Макрона пачуць беларусаў
Фото: Getty Images

Адкрыты ліст быў напісаны напярэдадні візіту прэзідэнта Францыі ў Літву.

Вядомыя літоўскія дзеячы навукі і мастацтва, сярод іх Томас Венцлава, Оскарас Каршунавас, Юозас Будрайціс, Эгідыюс Александравічус, Мар’юс Івашкявічус, Гінтаўтас Мажэйкіс напісалі адкрыты ліст прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону напярэдадні ягонага візіту ў Літву, піша «Радыё Свабода».

«Памятаючы, з якой цяжкасцю мы спрабавалі дастукацца да заходнееўрапейскіх сталіцаў у 1990-я, мы напісалі публічны ліст прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону дзеля свабоды братоў-беларусаў, і выслалі ліст у Парыж напярэдадні ягонага візіту ў Літву», – паведамляе ў «Фэйсбуку» Дар’юс Куоліс, літоўскі культуролаг, грамадскі дзеяч і палітык.

Ліст падпісалі 45 выбітных літоўскіх інтэлектуалаў, дзеячаў навукі і мастацтва.

Мастак Стасіс Эйдрыгявічус аформіў ліст у выглядзе плаката.

«Прэзідэнту Французскай Рэспублікі спадару Эмануэлю Макрону, Вільня, 27 верасня 2020 года.

Спадар Прэзідэнт,

У 1990 годзе мы, літоўцы, якія змагаліся за сваю свабоду, упарта заклікалі да сумлення Францыі і Еўропы. І нарэшце мы былі пачутыя.

Сёння да вашага і нашага сумлення, да сумлення Еўропы заклікаюць нашы браты і сёстры беларусы. Іх жанчыны і мужчыны зазнаюць бесчалавечныя катаванні. І гэта адбываецца ў Еўропе XXI стагоддзя!

Мы спадзяемся, што вы і свабодалюбная Францыя пачуеце балючы крык свабоды людзей Беларусі.

З павагай,

Літоўскія пісьменнікі, мастакі, навукоўцы», – гаворыцца ў тэксце ліста.

Нагадаем, што Эмануэль Макрон заявіў у інтэрв'ю Le Journal du Dimanche пра тое, што Лукашэнка павінен добраахвотна сысці са сваёй пасады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках