19 красавiка 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праела «ценевыя» рэзервы

7
Расея праела «ценевыя» рэзервы

Банкі ў РФ сутыкнуліся з недахопам валюты.

Расейская банкаўская сістэма вычарпала запасы свабоднай валюты і знаходзіцца ў стане дэфіцыту валютнай ліквіднасці. Такую ацэнку ў аглядзе сектару даюць аналітыкі Райффайзенбанка, паведамляе finanz.ru.

Паводле іхніх разлікаў, на пачатак верасня ўласныя валютныя рэзервы банкаў – у выглядзе ліквідных актываў і гатоўкі на карэспандэнцкіх рахунках за мяжой – былі на 3,5 млрд даляраў меншыя ад сумы, якую самі банкі павінны кліентам паводле разліковых рахункаў.

Іншымі словамі, у банкаў няма дастаткова гатоўкі або валютных актываў, якія можна хутка прадаць за «кэш», каб расплаціцца з усімі кліентамі, якія могуць запатрабаваць свае грошы ў любы момант.

«Валютная падушка» банкаўскай сістэмы – гэта свайго роду «непублічныя рэзервы» краіны, і яна была «праетая» без рэшты.

На пачатак года ў банкаў было больш за 15 млрд даляраў свабодных сродкаў, якія пачалі актыўна выдаткоўвацца ў красавіку, калі эканоміка зазнала нафтавы шок.

У чэрвені і ліпені банкі канфіскавалі 11 млрд даляраў з замежных карэспандэнцкіх рахункаў, аб'ём якіх знізіўся да мінімуму больш чым за 1,5 года. У жніўні гэтыя запасы аднавіліся, але толькі на 0,6 млрд даляраў, што не кампенсавала завінавачанасць банкаў перад кліентамі паводле разліковых рахункаў, якая вырасла на 2,9 млрд даляраў.

Адначасова аднавіўся адток валютных укладаў насельніцтва (на 0,4 млрд даляраў у жніўні). Акрамя таго, банкі выдаюць «нетыпова шмат» валютных крэдытаў, паказвае аналітык Райффайзенбанка Дзяніс Парывай.

За ліпень – жнівень у валютнае крэдытаванне сышло 4,9 млрд даляраў, нягледзячы на ўстаноўку ЦБ на дэдалярызацыю балансаў. «Значэнне індыкатара, які характарызуе запас валютнай ліквіднасці, паводле нашых ацэнак, знізіўся яшчэ на 3,2 млрд даляраў (пасля зніжэння на 5 млрд даляраў у ліпені), што адпавядае значэнню яе дэфіцыту ў 3,5 млрд даляраў. Ён мог быць яшчэ большым, калі б банкі не вызвалілі 1,9 мільярда даляраў з партфеля еўрабондаў», – адзначае Парывай.

Дэфіцыт валюты ў банкаўскай сістэме азначае адсутнасць «падушкі бяспекі» для рубля, які з пачатку года ўпаў на 25%, паставіўшы антырэкорд з 2014 года.

«Нават пры стабільных коштах нафты рубель усё яшчэ захоўвае патэнцыял для паслаблення (хоць вялікая ягоная частка ўжо рэалізавалася), прымаючы пад увагу не толькі дэфіцыт валютнай ліквіднасці ў сектары, але і блізкае да нуля ці нават адмоўнае сальда рахунку бягучых аперацый (праз аднаўленне імпарту і выплату дывідэндаў), а таксама вялікі вываз капіталу прыватным сектарам», – папярэджвае Парывай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках