25 красавiка 2024, Чацвер, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія ўслед за Карабахам увяла ваеннае становішча і абвесціла ўсеагульную мабілізацыю

18
Арменія ўслед за Карабахам увяла ваеннае становішча і абвесціла ўсеагульную мабілізацыю

Пастанову прыняў урад краіны на чале з Ніколам Пашынянам.

Урад Арменіі ў нядзелю ў сувязі з эскалацыяй у Нагорным Карабаху ўвёў у краіне ваеннае становішча і абвесціў усеагульную мабілізацыю рэзерву.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, паведамляе ТАСС.

"Дарагія суродзічы, зараз пастановай ураду ў Арменіі абвяшчаецца ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя. Усяму асабоваму складу заклікаю з'явіцца ў ваенныя камісарыяты", – адзначыў ён.

Прэм'ер-міністр Арменіі таксама мяркуе, што Азербайджан загадзя спланаваў эскалацыю сітуацыі ў Нагорным Карабаху.

"Нядаўнія агрэсіўныя заявы Азербайджана, шырокамаштабныя супольныя ваенныя вучэнні з Турцыяй, а таксама адмова ад маніторынгу АБСЕ паказваюць, што агрэсія была загадзя спланаванай, гэта была буйнамаштабная правакацыя супраць міру і бяспекі ў рэгіёне", – адзначыў ён у Twitter.

Раней пра ўвядзенне ваеннага становішча ў Нагорным Карабаху заявіў кіраўнік непрызнанай рэспублікі Араік Аруцюнян.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках