29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: Пазыковыя інвестары задумваюцца аб адкліканні грошай з Беларусі

9
Экспэрты: Пазыковыя інвестары задумваюцца аб адкліканні грошай з Беларусі
ФОТА: ЗМІЦЕР ЛАСЬКО/KP.BY

Краіна можа цалкам страціць доступ да замежнага рынку капіталу.

Беларусь можа страціць доступ да замежнага рынку капіталу і сутыкнуцца з адтокам замежнага капіталу з краіны, гаворыцца ў матэрыялах, якія падрыхтавалі экспэрты Рэспубліканскага звязу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, паведамляе БелаПАН.

"Непрызнанне вынікаў выбараў цэлым шэрагам заходніх краін фактычна робіць немагчымым рэфінансаванне замежнай пазыкі за кошт размяшчэння каштоўных папер на заходніх фінансавых рынках. Пазыковыя інвестары сёння задумваюцца хутчэй пра адкліканне размешчаных сродкаў, чым аб выдачы новых пазык", - адзначаюць экспэрты РЗПП.

Яны падкрэсліваюць, што толькі рызыкі датэрміновага адклікання прыцягнутых Банкам развіцця на міжнародных фінансавых рынках сродкаў ацэньваюцца больш як на 950 млн даляраў.

"Адмова МВФ у выдачы (Беларусі) крэдытнай лініі на 940 млн даляраў ЗША з'яўляецца адным з негатыўных сігналаў для пазыковага рынку, прычым новыя перамовы з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі ў цяперашняй палітычнай сітуацыі наўрад ці могуць быць прадуктыўнымі", - мяркуюць экспэрты.

Таксама, мяркуюць яны, з прычын непрызнання краінамі Захаду вынікаў выбараў "можа ўзмацніцца дыскрымінацыя ў доступе беларускіх тавараў на рынак гэтых краін, прычым не толькі праз патэнцыйна магчымае ўвядзенне санкцый, але і з прычыны адмовы контрагентаў супрацоўнічаць з беларускімі кампаніямі, у тым ліку з прычыны палітычных рызык".

Развязаць праблемы, якія ўзнікаюць у эканоміцы на фоне цяперашняга крызісу за кошт бюджэту, не ўдасца, мяркуюць экспэрты. "Стан бюджэту ва ўмовах крызісных з'яў не дазволіць захаваць не толькі цяперашні ўзровень інвестыцый за кошт дзяржаўных рэсурсаў, але і фінансаванне сацыяльных расходаў у ранейшых параметрах", - мяркуюць экспэрты РЗПП.

На іх думку, для развязання эканамічных праблем, якія ўзніклі пасля выбараў, неабходна "неадкладнае фармаванне ўнутрыбеларускай дыялогавай пляцоўкі" з удзелам прадстаўнікоў дзяржавы і ўсіх слаёў грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках