Краіна павінна спыніцца цалкам і да перамогі!
47- 28.09.2020, 9:23
- 54,618
Годзе баяцца, назад дарогі няма.
Чытачка Telegram-канала «Баста!» падае прыклад Польшчы, якая перамагла ў антыкамуністычнай рэвалюцыі.
- Я жыву ў Польшчы ўжо 25 гадоў, і я ведаю, як было тут у 80-х. У адзін момант спынілася ўся краіна, усе прадпрыемствы, заводы, фабрыкі, школы, садкі, шпіталі, транспарт, і г.д. Ніхто не нікуды не выходзіў больш за 2 тыдні і ўлада паддалася цалкам. Гэта быў пераварот.
Сёння Польшча вельмі шчаслівая краіна і я радая, што тут у мяне атрымалася наладзіць сваё жыццё. Але я таксама грамадзянка Беларусі і ганаруся гэтым.
Беларусы, мае дарагія, годзе баяцца, назад дарогі няма! Увесь свет з вамі! Спыняйце краіну цалкам, кожную яе галіну жыцця. Краіна павінна замерці! Толькі гэта даб'е Луку, ён жа ў пазыках па вушы.
Далей сядзіце, шпацыруйце і вадзіце карагоды. Ужо даўно пара ўсім а 8 раніцы не хадзіць па Менску або іншых гарадах, а выйсці і стаяць каля сваіх дамоў. Не ісці ні на якую працу, ні ў якую школу ці сад, а стаяць.
Вас 8 мільёнаў, усіх не перасаджае. Проста не ісці, не ехаць, а стаяць. Не запускаць вытворчасці. Краіна павінна спыніцца цалкам і да перамогі! Тыдзень, два, колькі трэба. Тады ён сапраўды з’едзе з глузду.