28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гурт, які перамог на адборы да «Еўравізіі»: Мы зрабілі свой выбар. А БТ - свой

5
Беларускі гурт, які перамог на адборы да «Еўравізіі»: Мы зрабілі свой выбар. А БТ - свой
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК/KP.BY

Гурт VAL не будзе прадстаўляць Беларусь на песенным конкурсе.

Гурт VAL не будзе ўдзельнічаць у «Еўравізіі-2021» - пра гэта паведаміла Белтэлерадыёкампанія з даволі цікавай фармулёўкай: таму што ў артыстаў «няма сумлення». Прычынай стала інтэрвію, якое даў Улад Пашкевіч інтэрнэт-праекту «ІЛ|Цікавыя людзі», паведамляе kp.by.

Артысты праекта VAL (Улад Пашкевіч і Валерыя Грыбусава) надумалі адказаць на абвінавачванні на свой адрас: «Трыгерам, як мы разумеем, паслужыла наша актыўная грамадзянская пазіцыя, адкрытае інтэрв'ю для праекта «Цікавыя людзі» і тыднёвы відэазварот для сваіх слухачоў... Для нас такія паняцці як гонар, прыстойнасць, свабода, павага, любоў і самае галоўнае жыццё людзей значна важнейшыя, чым чарговыя асабістыя прэферэнцыі ад якой-небудзь цяперашняй дзяржаўнай арганізацыі.

Падрыхтоўка да Eurovision Song Contest была супольнай працай нашай творчай каманды і БТ. Мы прыкладалі максімальныя намаганні, каб годна прадставіць Беларусь на міжнародным узроўні. У гэтую працу VAL укладвалі ўсю душу. Менавіта таму, што ў артыстаў ёсць душа, мы не маглі застацца абыякавымі да гвалту і несправядлівасці, якія захлынулі Беларусь. Мы зрабілі свой выбар. А БТ - свой».

Нагадаем, конкурс «Еўравізія-2020» не адбыўся ў траўні праз пандэмію каранавіруса. Паказалі толькі фрагменты кліпаў усіх удзельнікаў конкурсу і іх відэазвароты. Аргкамітэт конкурсу даў самім краінам права вызначаць, адправіць на "Еўравізію-2021» новага канкурсанта або леташняга. Праўда, песню ў кожным выпадку трэба замяніць. 18 краін вызначыліся і заявілі, што адправяць тых жа ўдзельнікаў. А Белтэлерадыёкампанія ўзяла паўзу даўжынёй на чатыры месяцы. Зараз зразумела: у нас будзе не толькі новая песня, але і новы нацыянальны адбор, які вызначыць новага ўдзельніка «Еўравізіі-2021».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках