29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць зрабіць пералік «дармаедаў»

19
Улады хочуць зрабіць пералік «дармаедаў»
ФОТА: «НАША НІВА»

Чакаць узмацнення пратэстаў?

У кастрычніку ўлады маюць намер пералічыць «дармаедаў», піша tut.by. У лістападзе ў Беларусі павінны абнавіць спіс працаздольнага насельніцтва, «не занятага ў эканоміцы». Тым, хто трапіць у яго і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, давядзецца аплачваць поўнымі тарыфамі гарачае водазабеспячэнне.

Планавалася, што «дармаеды» з кастрычніка 2019 года будуць поўнасцю аплачваць ацяпленне і газ. Аднак улады перанеслі гэты тэрмін на 1 траўня 2020 года, а пазней - на 1 траўня 2021 года.

Раней у снежні 2018 года міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заяўляла, што ў базе «не занятых у эканоміцы» амаль 500 тысяч чалавек. У міністэрстве не падаюць актуальныя звесткі аб колькасці ўключаных у базу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках