22 кастрычнiка 2020, Чацвер, 18:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта ЗША: Байдэн па ўсёй краіне апярэджвае Трампа на 10%

14
Выбары прэзідэнта ЗША: Байдэн па ўсёй краіне апярэджвае Трампа на 10%
ФОТА: CARLOS BARRIA/MARK MAKELA/REUTERS

Вынікі апытання.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Джо Байдэн у двух сацыялагічных апытаннях апярэджвае прэзідэнта Дональда Трампа на агульнанацыянальным узроўні на дзесяць і восем адсоткаў адпаведна.

Новае супольнае апытанне ад Washington Post і ABC News паказала, што за Байдэна гатовыя прагаласаваць 53 адсоткі зарэгістраваных выбарнікаў, у той час як за Трампа - 43%, піша «Зеркало недели. Украина».

Цікавасць да выбараў паднялася да амаль рэкорднага ўзроўню. Блізу 6 з 10 зарэгістраваных выбарнікаў кажуць, што яны сочаць за выбарамі «вельмі пільна». Гэта больш, чым у кожную іншую прэзідэнцкую кампанію ў гэты час у цыкле, пачынаючы з 2000 года.

Супольнае апытанне ад New York Times і Siena паказала, што рэйтынг Байдэна на агульнанацыянальным узроўні складае 49%, Трампа - 41%.

Да выбараў прэзідэнта ЗША засталося крыху больш за месяц. Звесткі свежых сацыялагічных апытанняў ў чатырох штатах паказалі ўпэўненую перавагу Байдэна толькі ў двух з іх. У Мічыгане і Вісконсіне Байдэн апярэджвае Трампа на 8 і 10 адсоткаў адпаведна. А вось у Паўночнай Караліне і Джорджыі апытанні паказалі цесную гонку паміж дэмакратам і рэспубліканцам. Розніца ў гэтых двух штатах знаходзіцца ў межах статыстычнай хібнасці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».