Літва дазволіла ўезд з гуманітарных меркаванняў 326 беларусам
2- 28.09.2020, 19:00
- 17,516
26 чалавек папрасіла прытулак.
З гуманітарных прычын у Літву дазволена прыехаць 326 беларусам, прыбыло - 81, яшчэ 26 чалавек папрасілі прытулак.
Пра гэта паведамляе Delfi.
Урад Літвы прыняў выключэнні для парадку прыбыцця ў краіну грамадзян Беларусі з асаблівых гуманітарных прычын у сярэдзіне жніўня, калі беларускі рэжым пачаў жорстка душыць мірныя акцыі пратэсту.
Адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў Літву прыбыла і былая кандыдатка апазіцыі Святлана Ціханоўская.
Беларусы, якія імкнуцца прыбыць у Літву з гуманітарных прычын, павінны звяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі ў пытанні выдачы шэнгенскіх віз і падаць інфармацыю, якая пацвярджае гуманітарныя прычыны.